Чэмпіянат вобласці па футболе: каманды з Маладзечаншчыны выйграюць

Источник материала:  

Фота з сайта novolitika.info

Гульні трэцяга туру чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе адбыліся 17 мая.

“Забудова-2007” дома выйграла ў каманды “Крупкі-ДРБУ-164” – 5:2. “Маладзечна-ДЮСШ-4” выдатна згуляла ў гасцях: упэўнена перамагла моцную каманду “Жодзіна-2007” 5:1. Маладзечанец Майсяенак здолеў забіць у матчычатыры галы.

“Вілія” з Вілейкі ў першай хатняй гульні з мінімальным лікам 0:1 прайграла камандзе “СМІаўтатранс” (Смалявіцкі раён). Зноў саступіў“Валожын-2010”: у гасцях футбольнаму клубу “Барысаў” з лікам 1:8.

Тры каманды з нашага рэгіёна апанавалі ў групе “А” з другога па чацвёртае месцы. Размясціліся так: “Маладзечна-ДЮСШ-4”, “Вілія”, “Забудова-2007” .

Усе гэтыя каманды пасля трох гульняў маюць у актыве па шэсць ачкоў. А вось “Валожын-2010” пакуль не здабыў ніводнага ачка.

←Чемпионат мира по хоккею. Германия — США — 4:5

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика