Вілейка. На турніры па міні-футболе завяршаецца барацьба за пуцёўкі ў васьмёрку мацнейшых

Источник материала:  

Фота з сайта yarsport.ru

Трэці тур традыцыйнага турніру па міні-футболе на штучным пакрыцці прайшоў 11 мая.

Нагадаем, што ўдзельнічаюць у ім 18 каманд. Пасля заканчэння групавой стадыі вызначацца восем каманд (па дзве з кожнай групы), якія аспрэчаць месцы з першае па восьмае. Астатнія згуляюць за 9-18 месцы.

У першай групе ўжо вядома адна каманда, якая будзе змагацца за высокія месцы – “Шылавічы”. Другая пуцёўка можа дастацца  “Першаму Беларускаму” ці “Прадпрымальніку”.

У групе “Б” на дзве пуцёўкі прэтэндуюць “Мая сям’я”,“Воўкаўшчына” і “Юнацтва”. У групе “В” лепшыя каманды ўжо вызначыліся: “Юніёр” і “Крыніца” з Маладзечна. У апошняй групе дзве пуцёўкі разыграюць “Рубін”, “Буддэталі”, “вул. Талстога”.

←Пекка Ринне принес победу сборной Финляндии в матче с Беларусью - тренер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика