Першую перамогу атрымала “Смаргонь”
15.05.2014
—
Новости Спорта
Фота з сайта sport.mos.ru
Пасля трох пройгрышаў футбольны клуб “Смаргонь” нарэшце набраў ачкі ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў першай лізе.У Светлагорску 7 мая смаргонцы падзялілі ачкі з мясцовым “Хімікам”. Лік сустрэчы – 0:0.
А дома 11 мая “Смаргонь” перамагла “Мінск-2” з лікам 2:1. У смаргонцаў галы забілі Калінін (на 70-й хвіліне) і Сямёнаў (на 73-й). Сапернікі адквіталі адзін гол ў канцы матчу.
– Галоўным вынікам матчу з'яўляецца тое, што мы здабылі першую перамогу ў чэмпіянаце, – пракаментаваў гульню сайту fc-smorgon.by галоўны трэнер “Смаргоні” Павел Бацюта. – Спадзяюся, што гэты вынік зробіць нас псіхалагічна больш упэўненымі і паслужыць новым эмацыйным штуршком для каманды напярэдадні дзвюх хатніх гульняў з клубамі “Іслач” і “Смалявічы-СТІ”.