Мядзел. Каманда “Зубраня” ўзяла рэванш за чэмпіянат
13.05.2014
—
Новости Спорта

Фота з сайта sports.ru
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 4 мая прайшоў “Кубак выкліку”.Сустрэліся дзве лепшыя каманды чэмпіянату раёна па міні-футболе: чэмпіён (каманда Мядзела) і ўладальнік другога месца (каманда НДЦ “Зубраня”).
Прадстаўнікі цэнтра “Зубраня” здолелі ўзяць рэванш за пройгрыш у чэмпіянаце: абыгралі мядзяльчан з лікам 9:5.
– Гульня была прыгожая, – адзначыў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў. – Гульцы каманды “Зубраня” – маладзейшыя, і яны перабегалі саперніка. Ды і варатар іх добра гуляў.