Стварэнне хакейнай каманды “Дынама-Маладзечна” абыдзецца ў 20 мільярдаў рублёў

Источник материала:  

Генеральны менеджар клуба “Дынама” (Мінск) Уладзімір Беражкоў і генеральны дырэктар Максім Суботкін расказалі пра будучыню “Дынама-Маладзечна”. Фота з сайта hcdinamo.by

Кіраўніцтва хакейнага клуба “Дынама” (Мінск) правяло прэс-канферэнцыю.

 Генеральны менеджар клуба Уладзімір Беражкоў закрануў на ёй тэму клуба “Дынама-Маладзечна”, паведамляе by.tribuna.com.

– “Дынама-Маладзечна” – гэта не фарм-клуб, а каманда структуры “Дынама -Мінск”. Усе кажуць: “Навошта вам гэта трэба? Бярыце са школы”. Няма чаго там браць! “Маладзечна” – гэта каманда пераходнага перыяду для гульцоў 21-22 гадоў. Наша задача – праца на нацыянальныя зборныя. Гэта не толькі нацыянальная, але і юнацкая і моладзевая каманды. Спецыяльна з гэтай мэтай мы стварылі “Дынама-Маладзечна”. Мы свядома выбралі для сябе гэты шлях. У Маладзечне будуць гуляць хакеісты , якія не падыходзяць ў “Дынама-Шыннік” – ад 21 да 23 гадоў. Як правіла, гулец расцвітае ў 24-25 гадоў. “Дынама-Маладзечна” павінна дапамагчы ў справе развіцця гульцоў.

Зарплатная “столь” у Маладзечна не будзе перавышаць 25 тысяч долараў. Шмат там не заробіш, але вырасці ў хакеіста можна. 

“Дзмітры Краўчанка выдатна ўмее працаваць з моладдзю”

Вось што Уладзімір Беражкоў расказаў пра галоўнага трэнера “Дынама-Маладзечна” Дзмітрыя Краўчанку:

– Дзмітрый Аляксандравіч даказаў, што выдатна ўмее працаваць з моладдзю. Ён рабіў гэта ў Гомелі, ён рабіў гэта ў Гродне. Цяпер зноў узяўся за гэтую працу. Ён будзе не толькі працаваць у “Дынама-Маладзечна”, але і сачыць за працай школы.

Рэпутацыя Краўчанкі? Ёсць два розныя чалавекі: адзін – нармальны, іншы – калі нешта здараецца. Размова пра гэта ішла з самага пачатку. Першае, што патрабуецца ад трэнера, – гэта рэжым. Усе мы не без граху. Не ўпэўнены, што гарадзенская гісторыя ўжо скончылася. Але я чакаю яе cканчэння. Як чалавек і прафесіянал, Краўчанка добры. Спадзяюся, гэты ўрок быў для яго апошнім.

Многія хлопцы проста хочуць гуляць у Краўчанкі. Яны ведаюць яго як трэнера. Напрыклад, Ян Шаляпнёў хоча гуляць у “Дынама-Маладзечна”. Па яго варотах кідаць будуць шмат і са страшнай сілай. Гэтая каманда будзе рэкардсменам па кідках ва ўласныя вароты. Ён сапраўды будзе мець гульнявую практыку. Па гэтай прычыне Ян адхіляе вельмі добрыя прапановы моцнага клуба экстралігі. І гэта не адзінкавы выпадак –  людзі ідуць не проста пад марку “Дынама”, а пад трэнера.

 “Укладзёмся ў 20 мільярдаў”

Генеральны дырэктар мінскага “Дынама” Максім Суботкін заявіў: “На стварэнне “Дынама-Маладзечна” мы ўкладзёмся ў 20 мільярдаў беларускіх рублёў. Расходная частка сфарміравана”.

 

←Семь фактов, которые нужно знать о первом сопернике белорусов на ЧМ-2014 по хоккею

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика