У Вілейцы стартуе турнір па міні-футболе

Источник материала:  

Фота Наталлі Тур

Турнір па міні-футболе на штучным пакрыцці стартуе сёння, 27 красавіка, у Вілейцы.

Гульні праходзяць на пляцоўцы сярэдняй школы №1.

Для ўдзелу заявіліся 18 каманд, у тым ліку з Мядзела і Маладзечна. Яны падзеленыя на чатыры групы, расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.

Адразу каманды згуляюць у групах па кругавой сістэме. А потым па дзве лепшыя каманды з кожнай групы працягнуць барацьбу ў фінальнай частцы, а іншыя аспрэчаць месца з 9-га па 18-е.

Турнір завяршыцца ў сярэдзіне чэрвеня.

 

←Минск попал в число городов, претендующих на проведение матчей Евро-2020

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика