Маладзечанцы перамаглі ў абласным кросе

Источник материала:  

Фота з сайта moyareklama.ru

У сталіцы 18 красавіка адбыўся абласны лёгкаатлетычны крос на прызы газеты “Мінская праўда”.

У ім прымалі ўдзел і школьнікі, і дарослыя. Удала выступілі ў кросе прадстаўнікі нашага рэгіёна.

Так, каманда Маладзечанскага раёна заняла першае месца, а бегуны з Мядзельшчыны былі другімі.

У камандзе Мядзельскага раёна лепшыя вынікі паказалі: Антон Роўда з Будслава, які быў першы на дыстанцыі два кіламетры ва ўзроставай групе 1999-2000 г. н. Яшчэ адна будслаўчанка Анастасія Рудкоўская перамагла на дыстанцыі кіламетр  (1997-1998 г. н.). А ва ўзроставай групе 1991 год і старэй другое месца заняла прадстаўніца Мядзельшчыны Ірына Нафрановіч.

←Федор Свобода заменит Клауса Зиберта в женской биатлонной сборной Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика