У першым матчы чэмпіянату “Смаргонь” прайграла "Граніту" 1:2 (фота)

Момант гульні. Фота Андрэя Вышынскага.
Першы матч чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе клуб “Смаргонь” правёў 19 красавіка ў Лунінцы. Гулялі супраць мікашэвіцкага “Граніту”.Смаргонцы прапусцілі гол у самым пачатку матчу – на шостай хвіліне. На 27-й хвіліне яшчэ адзін гол уляцеў у вароты ФК “Смаргонь”.
Першы гол улятае ў вароты Смаргоні. Фота Андрэя Вышынскага.
У другім тайме, на 59-й хвіліне, футбаліст “Смаргоні” Аляксандр Сямёнаў адквітаў адзін мяч.
Вось як пракаментаваў ход матча галоўны трэнер ФК “Смаргонь” Павел Бацюта ў інтэрв'ю fc-smorgon.by:
– Гэта былі два розных таймы. У першай палове сустрэчы гаспадары не без дапамогі рыкашэтаў рэалізавалі два стандарты. У перапынку трохі перабудаваліся і сталі больш нацэленымі на атаку, Сямёнаў, які выйшаў на замену, забіў адзіны гол у складзе нашай каманды. Далей мы кантралявалі ход гульні, але не здолелі даціснуць саперніка. Матч так і скончыўся з лікам 2:1.