Мядзел. Нарацкія турысты сталі пятымі ў вобласці
18.04.2014
—
Новости Спорта

Фота з сайта childrens-tourism.com
Першынство Мінскай вобласці па турысцка-прыкладному мнагаборству ў тэхніцы турызму адбылося 9-11 красавіка. Праходзілі спаборніцтвы ў пасёлку Ратамка Мінскага раёна.Складаліся яны з элементаў арыентавання, пераадолення разнастайных перашкод.
Каманда Мядзельскага раёна заняла пятае месца, паведаміла метадыст цэнтра турызму раёна Людміла Верабей.
Складалася каманда з навучэнцаў Нарацкай сярэдняй школы №1.