Вілейка. Школьнікі спаборнічалі ў мнагаборстве

Источник материала:  

Фота з сайта primamedia.ru

У райцэнтры 11 і 12 красавіка адбыліся раённыя спаборніцтвы сярод навучэнцаў устаноў адукацыі па летнім мнагаборстве “Здароўе”.

Удзельнічалі ў іх шэсць каманд. У складзе кожнай было па сем юнакоў і дзяўчат. Гэта навучэнцы 5-11 класаў.

Спаборнічалі яны ў плаванні, скачках у даўжыню, гімнастыцы, бегу на 30 метраў і кіламетр, а старшакласнікі яшчэ ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

У групе “А” перамаглі прадстаўнікі гімназіі №1 “Логас”, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч. На другім месцы каманда Вілейскай гімназіі №2, на трэцім – сярэдняй школы №5.

У групе “Б” была прадстаўлена адна каманда – Чурлёнскага сада-школы. Яна паказала добрыя вынікі, не горшыя за гарадскія ўстановы адукацыі.


←Белорусская теннисистка Ольга Говорцова вышла во 2-й раунд на турнире в США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика