Землякі ёю ганарацца
Прызёр Паралімпійскіх гульняў у Сочы Ядвіга Скорабагатая прадэманстравала 600-грамовы бронзавы медаль.
Нагадаем, што Ядвіга — адзіная спартсменка, якая прынесла нашаму рэгіёну алімпійскую ўзнагароду. Яна стала трэцяй у лыжнай гонцы на
— Спаборніцтвы ў Сочы былі непадобнымі да папярэдніх, — кажа Ядвіга Скорабагатая. — Упершыню назірала аншлагі ў час выступленняў паралімпійцаў. Пры гэтым бегчы было дастаткова цяжка: лыжныя гонкі праходзілі пры высокай тэмпературы.
Губернатар Гродзеншчыны Уладзімір Краўцоў павіншаваў спартсменку з узнагародай.
— Гэта вялікі гонар, калі нашы землякі атрымліваюць такія прэстыжныя ўзнагароды, — адзначыў губернатар. — І сведчыць аб тым, што мы здольныя рыхтаваць такія таленты. Трэба ствараць умовы для развіцця масавага спорту, каб знаходзіць будучых чэмпіёнаў. Для гэтага мы плануем будаваць новыя спартыўныя арэны, стадыёны і іншыя аб’екты.