Дырэктар ФСК “Маладзечна-2013”: заяўка сёння будзе адазваная
Калі футбола няма ў Маладзечне, сумуе нават Бэкхам. Фота cdn.asriran.com.
Петыцыя ад заўзятараў у падтрымку каманды сабрала 1567 подпісаў, аднак заяўка на ўдзел у другой лізе чэмпіянату краіны сёння будзе адазваная.Тлумачыць дырэктар ФСК “Маладзечна-2013” Аляксандр Любанец: “За выхадныя сітуацыя з удзелам каманды не змянілася. Ніхто нам на сустрэчу не пайшоў. Таму сёння я накірую афіцыйны ліст у федэрацыю футбола аб тым, што каманда “Маладзечна-2013” здымаецца з удзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.
− І подпісы, сабраныя заўзятарамі ў петыцыі, не паўплывалі?
− А хто пра гэтую петыцыю, акрамя нас з вамі, ведае? Інтэрнэтаўская петыцыя – гэта дзіцячая забава. Для кіраўніцтва горада і футбольнай федэрацыі трэба дакумент, надрукаваны на паперы.
Іна Драпеза, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, у сваім каментары была нешматслоўная: “Я петыцыі ў вочы не бачыла. Адкуль я ведаю, што за яна? Таму і рашэння ніякага не прымалася”.
Заўзятар Дзмітры Рухлевіч, які быў ініцыятарам збору подпісаў, кажа: “Усе лісты адпраўленыя на электронную пошту асобаў, да якіх звярталіся з петыцыі. Кіраўніцтва каманды “Маладзечна-2013” заяўку пакуль не адазвала”.
Маладзечанскі футбол у "падвешаным" стане. Што думаюць тыя, ад каго ён залежыць
Футбольныя заўзятары Маладзечна збіраюць подпісы ў падтрымку футбольнай каманды
Футбола ў Маладзечне больш не будзе. Гасіце святло на стадыёне