Каманда Мядзела перамагла ў чэмпіянаце раёна па міні-футболе
Фота з сайта yarsport.ru
Напрыканцы мінулага тыдня стаў вядомы пераможца чэмпіянату раёна па міні-футболе.У матчах 11 сакавіка каманда Мядзела разграміла індывідуальных прадпрымальнікаў 10:0, гульцы цэнтра “Зубраня” абыгралі прадстаўнікоў РАУС з лікам 7:4, камандзе Крывіцкага савета залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:5 у матчы з аддзелам адукацыі, спорту і турызму.
У суботу, 15 сакавіка, адбыліся чатыры мачты. Каманда Нарацкага савета прайграла з лікам 2:6 гульцам з аддзела адукацыі, спорту і турызму. Футбалісты з “Зубраня” абыгралі каманду прадпрыемства меліярацыйных сістэм 4:2. Каманда Мядзела не пакінула шанцаў райваенкамату 12:2, прадстаўнікі СДЮШАР абыгралі “Юніёр” 6:5, паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.
Хоць яшчэ не ўсе матчы згуляныя і завяршыць чэмпіянат плануецца 22 сакавіка, пераможца – вядомы. Гэта каманда Мядзела. Яна згуляла ўсе свае матчы, і дагнаць яе ўжо ніхто не здолее.