Тут гадуюць чэмпіёнаў

Источник материала:  

У Навагрудку адкрыюць аддзяленне вучылішча алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту.

Рыхтаваць будучых прафесійных спартсменаў будуць на базе гімназіі № 2. Ужо ў наступным навучальным годзе вучні 8—10-х класаў змогуць займацца і два разы на дзень трэніравацца на лыжаролернай трасе спартыўна-біятлоннага комплексу «Сялец».

— У нашым аддзяленні будуць не толькі дзеці з Навагрудскага раёна, але і з усёй вобласці і нават рэспублікі, — расказвае намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Каралько. — Для гэтага ў нас створана выдатная база. Ёсць добры інтэрнат, харчаблок, збіраемся закупіць новую экіпіроўку, пашырыць трасу і добраўпарадкаваць зоны для стральбы.

Дарэчы, багаты на прыродныя рэльефы для заняткаў зімовымі відамі спорту Навагрудак заўсёды славіўся сваімі спартсменамі. Навагрудская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1 дала пуцёўку ў вялікі спорт такім спартсменам, як Людміла Ананька, Карына Савосік, Таццяна Шынтар, Аляксандр Усцінаў, Аксана Шымановіч і іншым.

←16-е место занимает Беларусь в медальном зачете Паралимпиады-2014

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика