Пачаўся 12 тур чэмпіянату раёна па міні-футболе
13.03.2014
—
Новости Спорта
Гульні 12 тура чэмпіянату раёна па міні-футболе пачаліся 4 сакавіка.
Каманда Нарацкага савета выйграла ў супрацоўнікаў райаддзела на надзвычайных сітуацыях 2:1, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму былі мацнейшымі за каманду райваенкамата 7:4.
У яшчэ адным матчы футбалісты прадпрыемства меліярацыйных сістэм і індывідуальныя прадпрымальнікі згулялі ўнічыю 2:2, паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.
Алесь ВЫСОЦКІ.
фота з сайта russiasport.ru