“Смаргонь” першы матч правядзе ў гасцях з “Гранітам”
12.03.2014
—
Новости Спорта
Сёння, 12 сакавіка, у сталічным Доме футбола адбылося лёсаванне чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд першай лігі 2014 года.
Першы тур адбудзецца 19 красавіка. “Смаргонь” першы матч правядзе ў гасцях супраць мікашэвіцкага “Граніту”.
Гэтыя каманды мінулы сезон завяршылі па суседстве ў турнірнай табліцы. Футбольны клуб “Смаргонь” быў шостым, “Граніт” – сёмым.
Аддзел інфармацыі.
Фота Ірыны Леўчанкі.