ФК “Смаргонь”: без Крата і з навічкамі
10.03.2014
—
Новости Спорта
Сяргей Крот
Лепшы бамбардзір мінулагодняга чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе Сяргей Крот не працягнуў кантракт са “Смаргонню”.Футбаліст на правах вольнага агента падпісаў кантракт з “Гарадзеяй”, паведамляе fc-smorgon.by.
Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” зарэгістравала кантракты футбольнага клуба “Смаргонь” з трынаццаццю футбалістамі. Сярод іх гульцы, якія выступалі за клуб у мінулым сезоне: Радзівон Жук, Сяргей Кавальчук, Павел Шмігера, Раман Гаркуша, Павел Баскакаў, Вячаслаў Замара, Максім Яблонскі, Мікалай Рындзюк.
Акрамя таго, падпісаны кантракты з футбалістамі, якія знаходзіліся на праглядзе ў “Смаргоні” і падышлі клубу: Ігар Нарожнік,
Сяргей Равіна, Юры Мархель, Сяргей Шуманаў, Дзмітры Жданок.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта fc-smorgon.by