У Вілейцы вызначылі найлепшых “снайпераў”
03.03.2014
—
Новости Спорта

У суботу, 22 лютага, у гімназіі №2 працягнуліся раённыя спаборніцтвы “Снежны снайпер”.
На гэты раз змагаліся прадстаўнікі гарадскіх устаноў адукацыі.
Як і тыдзень таму, у сувязі з умовамі надвор’я лыжныя гонкі замянілі спаборніцтвамі па бегу. Яшчэ ўдзельнікі стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі.
У малодшай групе перамагла каманда сярэдняй школы №3, другое – на рахунку навучэнцаў СШ №5, трэцяе – Вілейскай гімназіі №2.
У старэйшай групе лепшыя вынікі ў гімназістаў: першае месца за камандай гімназіі №2, другое – у гімназіі №1 “Логас”. Замкнулі тройку прызёраў прадстаўнікі СШ №3, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч.
Алесь ВЫСОЦКІ.