Юныя маладзечанцы сталі другімі ў вобласці ў міні-футболе
03.03.2014
—
Новости Спорта

Прадстаўнікі Маладзечанскага раёна – каманда мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы – занялі другое месца ў першынстве Мінскай вобласці па міні-футболе сярод ДЮСШ і СДЮШАР (юнакі 2002 года нараджэння).
Фінал прайшоў 22-23 лютага ў Барысаве, паведамляе сайт абласной федэрацыі футбола.
Маладзечанцы абыгралі прадстаўнікоў спартыўнай школы Клецкага раёна 3:2 і СФК “Слуцк” 5:1 і саступілі пераможцам з Барысава 1:4.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта sports.ru