Маладзечанцы выйшлі ў фінал чэмпіянату вобласці па міні-футболе
Занальныя спаборніцтвы чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе праходзілі ў Лагойску 15-16 лютага.
Прымалі ў іх удзел шэсць каманд. Тры з іх былі з нашага рэгіёну: з Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага раёнаў.
Адразу каманды былі разбіты на дзве падгрупы. Згодна турнірнай табліцы, змешчанай на сайце абласной федэрацыі футбола, віляйчане выйгралі з аднолькавым лікам 2:1 у маладзечанцаў і гульцоў з Крупак. Выйшла з падгрупы і каманда Маладзечанскага раёна, якая перамагла футбалістаў Крупскага раёна 4:2 і заняла другое месца ў падгрупе.
У другой падгрупе мядзяльчане прайгралі жодзінцам 3:7, і згулялі ўнічыю з прадстаўнікамі Лагойскага раёна 3:3. Занялі трэцяе месца і не выйшлі з падгрупы.
Па выніках гульняў у падгрупах чатыры каманды стварылі групу, у якой разыгралі адзіную пуцёўку ў фінал (пры гэтым праведзеныя гульні паміж сабой улічваліся).
Маладзечанцы абыгралі жодзінцаў 3:2, разграмілі каманду Лагойскага раёна 7:1 і занялі першае месца. Тым самым заваявалі адзіную пуцёўку на фінальныя спаборніцтвы чэмпіянату вобласці.
Віляйчане згулялі ўнічыю з камандай Лагойскага раёна 2:2 і прайгралі 0:3 жодзінцам. У выніку – трэцяе месца.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта yarsport.ru