На Мядзельшчыне лепшыя спартсмены сярод аграрыяў – з Княгініна (плюс фота)

Источник материала:  

Ідуць спаборніцтвы па настольным тэнісе

Раённая спартакіяда “Здароўе” сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу прайшла 15 лютага.

Спаборніцтвы праходзілі ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

У спартакіядзе прынялі ўдзел 12 каманд. Выяўлялі яны лепшых у настольным тэнісе, узняцці гіры, дартсе, більярдзе, конкурсе “Штрафны кідок”, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, шашках.  

У настольным тэнісе паміж мужчын лепшым быў Павел Місуна (Нарацкі філіял Маладзечанскага малочнага камбіната), а сярод жанчын  – Ганна Радзевіч (райветстанцыя). У дартсе лепшыя вынікі ў Івана Бойкі (“Занарацкі”) і Чаславы Жукоўскай (таварыства “Свір-агра”). У конкурсе “Штрафны кідок” найбольш разоў трапілі мячом у баскетбольнае кальцо Яраслаў Вяршыла (“Занарацкі”) і Алена Давыдзенка (“Княгінін-агра”).

У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі самым трапным аказаўся Андрэй Марозаў  (упраўленне райсельгасхарчу). У шашках перамог Мікалай Медзенцэў  (Нарацкі філіял Маладзечанскага малочнага камбіната). Самы лепш гулец у більярд прыбыў з таварыства “Княгінін-агра” – Аляксандр Агеенка.

Спаборніцтвы па більярдзе


Ва ўзніманні гіры ў вагавой катэгорыі да 80 кілаграмаў перамог Павел Пішчака (“Будслаўскае”), а звыш за 80 кілаграмаў – Вячаслаў Цывінскі (“Княгінін-агра”). Апошні ўзняў 24-хкілаграмовую гіру 51 раз.

пераможца ва ўзняцці гіры – Вячаслаў Цывінскі


Прадстаўнікі “Княгінін-агра” недарэмна занялі столькі першых месцаў у індывідуальным заліку: у камандным заліку яны таксама сталі першымі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←Команда Республики Корея по шорт-треку выиграла олимпийское золото в женской эстафете

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика