Мядзяльчане сталі трэцімі ў вобласці ў валейболе

Источник материала:  

Ад 5 па 7 лютага ў межах абласных Алімпійскіх дзён моладзі ў Слуцку прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў 1997-98 гадоў нараджэння.

Удзельнічалі ў турніры дзевяць каманд. У сваёй падгрупе каманда Мядзельскага раёна занялі першае месца і трапіла ў фінальную частку спаборніцтваў.

У фінале першую гульню мядзяльчане прайгралі камандзе са Слуцка, затым саступілі гульцам з Клецку і выйгралі ў каманды Салігорска з лікам 2:1. У выніку заваявалі трэцяе месца.

 – Як бы ацанілі гульню каманды? – спытаў у трэнера СДЮШАР Андрэя Русака.

–  Гульню паказалі неблагую і вынік добры – з улікам таго, што гэта былі першыя абласныя спаборніцтвы для нас.

– Хто быў у мядзельскай камандзе?

– Мядзельскія хлопцы і два навучэнцы гімназіі-інтэрната, якія прыехалі з Крывічоў і Выгалавічаў. Вось якраз Іллю Гуцэва з Выгалавічаў запрасілі ў склад зборнай вобласці на рэспубліканскія спаборніцтвы.

Алесь ВЫСОЦКІ.  

Фота з сайта stena.ee

←Российские хоккеисты сыграют с норвежцами в 1/8 финала олимпийского турнира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика