Каток у Мядзеле карыстаецца папулярнасцю
06.02.2014
—
Новости Спорта

Карыстаецца папулярнасцю ў мядзяльчан каток, якія заліты паміж гарадскім стадыёнам і фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам.
Пра гэта сведчыць статыстыка, якую прывёў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў:
– Толькі ў нядзелю 69 чалавек бралі напракат канькі. Трэба ўлічыць, што некаторыя яшчэ прыходзілі катацца са сваімі.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота polezno.net