У Вілейцы адбыўся таварыскі хакейны матч з удзелам Дзмітрыя Панкова і абласнога ДАІ
05.02.2014
—
Новости Спорта
У Вілейскай школе-інтэрнаце для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы 29 студзеня адбыўся таварыскі хакейны матч.
На лядовай пляцоўцы сустрэліся старшакласнікі інтэрната з камандай, у якую ўваходзілі супрацоўнікі абласнога ДАІ і ўдзельнік алімпійскіх гульняў у Солт-Лэйк Сіці і дзевяці чэмпіянатаў свету па хакеі Дзмітрый Панкоў.
Перад гэтым праходзілі прафілактычныя мерапрыемствы, дэманстраваліся спецсродкі, якія знаходзяцца на ўзбраенні міліцыі, паведамляе ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканама.
Госці ўручылі ў падарунак школе-інтэрнату спартыўны інвентар: лыжы, чаравікі, канькі, пальчаткі ды іншае.
Аддзел інфармацыі.
Фота з сайта uvd-mo.gov.by