Каманды з рэгіёна не прабіліся ў фінал

Источник материала:  

За тыдзень да турніру вілейскія і мядзельскія футбалісты правялі таварыскія гульні

У мінулыя выхадныя ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбыліся занальныя гульні першынтва вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў (гэта гульцы  40 год і старэйшыя).

За адзіную пуцёўку у фінал змагаліся чатыры каманды: з Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага і Смалявіцкага раёнаў.

– Турнір паказаў добры ўзровень гульні ветэранаў футбола. Тры каманды былі дастойныя перамогі, толькі мядзяльчане глядзеліся слабейшымі. Але яны ўпершыню прымалі ўдзел у падобных спаборніцтвах, – расказаў дырэктар цэнтра Міхаіл Чаркасаў. – Аднак і мядзяльчане маглі выйграць у віляйчан. За дзве хвіліны да канца матчу выйгравалі, але паспелі прапусціць два галы і прайгралі 3:4.

Што да іншых вынікаў, то каманда Вілейскага раёна выйграла ў  футбалістаў з Маладзечанскага 3:2, і прайграла гульцам са Смалявіч 1:5. Маладзечанцы абыгралі мядзяльчан 5:1 і каманду Смалявіцкага раёна 4:3. Каманда з Мядзельскага раёна саступіла прадстаўнікам Смалявіцкага 1:5.

Тры каманды набралі па шэсць ачкоў, і пераможца вызначыўся па розніцы мячоў. Лепшая яны была ў каманды са Смалявіч, на другім месцы гульцы з Маладзечанскага раёна, на трэцім – з Вілейскага.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←Сборная Беларуси по хоккею с мячом одержала первую победу на ЧМ-2014

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика