Гульцы з Вілейкі і Мядзела правялі таварыскія гульні

гуляць каманды Вілейкі і Мядзела.
У нядзелю, 19 студзеня, адбыліся таварыскія матчы па міні-футболе паміж камандамі ветэранаў Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.Гулялі гульцы старэйшыя за 40 год.
Адразу ў зале Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра згулялі каманды “Мядзел” і “Вілейка-2”. Адразу ішла даволі роўная гульня, мядзяльчане мелі і моманты, але потым віляйчане здолелі адарвацца ад сапернікаў.
Матч завяршыўся з лікам 9:3 на карысць віляйчан. Праўда, мядзяльчане ў гэты дзень не здолелі сабраць наймацнейшы склад.
Потым памераліся сіламі дзве каманды з Вілейкі. “Вілейка-1” выйграла 4:2.
Напрыканцы матчу “Вілейка-2” прайгравала 3:1, і каманда пайшла ва-банк: варатар пайшоў у атаку. Адразу здолелі адквітаць гол, адна неўзабаве атрымалі гол у пустыя вароты.
У матчы з "Вілейкай-1" мядзяльчане згулялі больш актыўна, і перавага гасцей была не настолькі заўважнай. Лік сустрэчы 5:3 на карысць віляйчан.
Для віляйчан гэтыя сустрэчы былі своесаблівай падрыхтоўкай да занальных гульняў чэмпіянату вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў (гульцы 40 год і старэйшыя). Адзначалі госці, што зала добрая, прасторная, адно што зверху, здараецца, капае вада.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.