Аднавіліся гульні чэмпіянату
22.01.2014
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2014/01/1390375090662320.jpg)
Пасля навагодніх канікулаў аднавіліся гульні чэмпіянату раёна па міні-футболе.
Тры гульні адбыліся 14 студзеня. Каманда райваенкамата прайграла індывідуальным прадпрымальнікам 1:7, “Зубраня” перамагла ЖКГ 5:0, гульцы з Нарацкага савета саступілі камандзе прадпрыемства меліярацыйных сістэм 3:4.
У суботу, 18 студзеня, адбылася адна гульня. З Паставаў прывезлі дзіцячую каманду, і яна саступіла “Юніёру” 2:12.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота sports.ru