Школьнікі з Мядзела, Вілейкі і Маладзечна адзначаць Дзень снега
17.01.2014
—
Новости Спорта
Абласны фестываль, прысвечаны Сусветнаму Дню снега адбудзецца 18 студзеня ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры Сілічы.
У фестывалі возьмуць удзел вучні агульнаадукацыйных устаноў і спартыўных школ Мядзела, Вілейкі і Маладзечна.
Маладзечанцы прымуць удзел у першынстве па лыжных гонках і ў спаборніцтвах па рухомых гульнях на снезе.
Мядзяльчане паспаборнічаюць у лыжных гонках, в вілейчане возьмуць удзел у конкурсе снежных фігур і малюнках на снезе, − распавяла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорта і турызма Таццяна Ганіч.
Наталля ТУР.
Фота rebenok.by