Каманда “Зеніт-БелОМА” перамагла ў круглагадовай спартакіядзе
04.01.2014
—
Новости Спорта
Завяршылася круглагадовая спартакіяда працоўных калектываў Вілейскага раёна.
Першае месца ў ёй заняла каманда “Зеніт-БелОМА”, другое – на рахунку Вілейскай ЖКГ, трэцяе – у каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
– Да апошняга віду спаборніцтваў – більярда – лідарам была каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму, – расказаў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Імпульс” Аляксандр Вайда. – Але паколькі гэта каманда не ўдзельнічала ў спаборніцтвах па більярдзе, у выніковым пратаколе яна перамясцілася на трэцяе месца. А каманда “Зеніт-БелОМА” дзякуючы перамозе на адно ачко абышла прадстаўнікоў Вілейскай ЖКГ.
Аддзел інфармацыі.
Фота worldclass-rostov.ru