Навучэнцы з Вілейшчыны вызначылі лепшых у баскетболе
03.01.2014
—
Новости Спорта

З 16 па 21 снежня праходзілі раённыя спаборніцтвы па баскетболе сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.
У групе “А” ў юнакоў перамаглі прадстаўнікі вілейскай гімназіі №1 “Логас”. У дзяўчат мацнейшай была каманда СШ №3 Вілейкі, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч.
І ў юнакоў, і ў дзяўчат у групе “Б” першае меcца занялі каманды з Ільянскай сярэдняй школы.
У групе “С” перамаглі каманды ўстаноў адукацыі з Вязыні (сярод юнакоў) і са Сцешыцаў (па між дзяўчат).
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота gazeta-pavlovo.ru