Прайшоў чацвёрты тур чэмпіянату Мядзельскага раёна па міні-футболе: зафіксаваны самы буйны выйгрыш
02.01.2014
—
Новости Спорта
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 24 снежня прайшлі тры гульні чацвёртага тура чэмпіянату раёна па міні-футболе.
Супрацоўнікі РАУС з лікам 10:0 абыгралі каманду ЖКГ, “Зубраня” не пакінуў шанцаў “Юніёру” 9:1, гульцы райваенкамата пасля некалькіх буйных паражэнняў перамаглі каманду Нарацкага савета 6:4.
А ў суботу, 28 снежня, адбыліся чатыры гульні. Вынікі такія: Паставы – індывідуальныя прадпрымальнікі 7:2, СДЮШАР – прадпрыемства меліярацыйных сістэм 10:3, аддзел адукацыі, спорту і турызму – райаддзел па надзвычайных сітуацыях 6:3. Самы буйны выйгрыш у чэмпіянаце пакуль зарэгістраваны ў матчы паміж камандамі Мядзела і Крывіцкага савета (16:1).
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота asnta.ru