Спаборніцтвы па канкуру пройдуць у Палачанах

Источник материала:  

Спаборніцтвы пачнуцца а 10 гадзіне раніцы 27 снежня ў конна-спартыўным комплексе “Палачаны”.

Распавядае Святлана Дземеш, трэнер коней:

− Такія спаборніцтвы ўжо не першы раз ладзіць кіраўніцтва конна-спартыўнага комплексу “Палачаны” акурат пад Новы год. У іх удзельнічаюць спартсмены рознага ўзросту, але абавязкова тыя, хто трэніруецца тут, у Палачанах.

Спаборніцтвы будуць праходзіць у нашым манежы. Для тых, хто не ведае правілаў канкура, нагадаю, што вершнік павінен праехаць увесь маршрут у пэўным парадку, пры гэтым не закрануўшы ніводнага бар’ера. Вышыня бар’ера, якую будуць браць вершнікі: 80, 90 і 110 сантыметраў.

Наталля ТУР.

Фота torange.ru.

←Адама Диоманде вместе с агентом побывали в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика