Першым фіналістам турніру па міні-футболе ў Вілейцы стаў “Юніёр”
У нядзелю, 15 снежня, адбыліся чвэрцьфіналы штогадовага турніру па міні-футболе.
Вынікі такія: “Першы Беларускі” – “Крыніца” 19:5, “Шылавічы” – “Воўкаўшчына” 11:4, “Буддэталі” – райаддзел па надзвычайных сітуацыях 12:4, “Юніёр” –“Макаўе” 11:6.
– Самая напружаная барацьба была ў матчы паміж “Воўкаўшчынай” і “Шылавічамі”. У першым тайме змагаліся на роўных, і толькі потым потым гульцы “Воўкаўшчыны” здаліся пад ціскам сапернікаў, – паведаміў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда. – Астатнія каманды былі прыкметна мацнейшымі за сваіх апанентаў.
Дзесяць галоў у матчы з “Крыніцай” забіў Аляксандр Альховік. Ён выйшаў на першае месца ў спрэчцы бамбардзіраў: на рахунку гульца “Першага Беларускага” 39 галоў.
У нядзелю паспелі правесці і адзін з паўфіналаў. “Юніёр” абыграў “Шылавічы” з лікам 11:2, і выйшаў у фінал.
Яшчэ адзін паўфінал, у якім сустрэнуцца каманды “Першы Беларускі” і “Буддэталі”, адбудзецца 20 снежня. А 22 снежня стане вядомы пераможца турніру.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота asnta.ru