Хакеіст Артур Сымановіч: Супрацьстаяць камандам экстралігі? Лёгка!

Источник материала:  

Артур Сымановіч, нападаючы аматарскай каманды Мінскай вобласці, пракаментаваў гульню з камандай Гомельскай вобласці, што адбылася ў мінулую суботу ў спартыўна-забаўляльным цэнтры.

− Гульня з камандай Гомеля праходзіла ў запаволеным тэмпе. Мы спакойна і стабільна выйгравалі з лікам 5:1, прапусціўшы толькі адну шайбу ў пачатку першага перыяду.

Але, як бывае, калі разумееш, што разрыў у ліку ўжо вялікі, а часу да канца гульні зусім мала, наша каманда дазволіла сабе расслабіцца. Вынік гульні 5:3, але ж на нашу карысць. Я перакананы, што ў далейшым каманда Мінскай вобласці будзе толькі прыбаўляць. Гэта адназначна!

− Артур, патлумачце, калі ласка, чым аматарская каманда адрозніваецца ад прафесійнай?

Я б сказаў, што аматарская ліга адрозніваецца толькі назвай. Ну і адсутнасцю кантрактаў у гульцоў. У аматарскай лізе, як правіла, выступаюць хакеісты, якія па розных прычынах пакінулі прафесійны хакей. Хтосьці з-за ўзросту, хтосьці з-за траўмаў, па-рознаму. Але не трэба лічыць аматарскую лігу недасканалай. Тут гуляюць сапраўдныя зоркі беларускага хакея: Антоненка, Шабанаў, Шыткоўскі, Міхалёў, Копаць, Бекбулатаў і многія-многія іншыя. І калі давядзецца супрацьстаяць камандам з экстралігі, то, мяркую, некаторыя каманды аматарскай лігі могуць лёгка з імі паспрачацца.

Калі маладзечанцы змогуць убачыць гульцоў аматарскай каманды Мінскай вобласці на справе?

− Наступная гульня адбудзецца акурат перад Старым Новым годам – 12 студзеня, у маладзечанскім спартыўна-забаўляльным цэнтры. Нашым сапернікам будуць хакеісты з Магілёўскай вобласці.

Наталля ТУР.

Фота Наталлі ТУР.

←КХЛ. Минское «Динамо» вызвало Мильчакова и командировало Филичкина в «Металлург»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика