Пачаўся чэмпіянат Мядзельскага раёна па міні-футболе. Удзельнічаюць у ім і суседзі – каманда з Пастаў

Стартаваў чэмпіянат раёна па міні-футболе. Як і летась, у ім удзельнічаюць 14 каманд.
Дзве каманды, якія вырашылі не ўдзельнічаць у чэмпіянаце, замянілі каманды “Юніёр” з Мядзела і з Пастаў. Пастаўчане будуць гуляць па-за конкурсам.
Матчы праходзіць па аўторках і суботах. Першыя матчы адбыліся 3 снежня. Супрацоўнікі РАУС перамаглі каманду райваенкамата 5:3, гульцы з Пастаў прайгралі камандзе НДЦ “Зубраня” 4:6, супрацоўнікі ЖКГ саступілі прадстаўнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм 0:5.
Суботнія матчы прынеслі наступныя вынікі:
аддзел адукацыі, спорту і турызму – індывідуальныя прадпрымальнікі 6:4,
райаддзел на надзвычайных сітуацыях – СДЮШАР 5:1.
Нарацкі сельсавет – Крывіцкі сельсавет 9:3.
“Юніёр” – Мядзел 2:5.
– Узровень гульні ў параўнанні з мінулым годам вырас, – расказаў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў. – Прыемна, што і гледачоў на трыбунах стала больш.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота yarsport.ru