У Вилейцы прайшоў турнір па каратэ

Источник материала:  

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Імпульс” 30 лістапада прайшоў турнір па каратэ, прысвечаны 25-годдзю клуба “Самурай”.

Удзельнічалі ў ім каля 70 чалавек з Вілейкі і Барысава.

Вельмі добра выступіў Ян Раманоўскі, які заняў два першыя месцы: у вагавой катэгорыі да 30 і больш за 30 кілаграмаў. Улад Закрэўскі заняў другое месца ў сваёй узроставай групе (10-11 год) і стаў чэмпіёнаў у групе 12-13 год. У сваіх узроставых групах сталі чэмпіёнамі Мікіта Кірыевіч, Андрэй Мацко, вызначыліся і іншыя віляйчане.

– Многія дзеці ўпершыню ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, – расказаў трэнер клуба “Самурай” Сяргей Кірыевіч. – Некаторыя з іх здолелі паказаць добрыя вынікі. Так, Уладзіслаў Навойчык і Дзмітры Якавец былі трэцімі.

Прыехалі на юбілейны турнір заснавальнік і старшы трэнер клуба “Самурай” Аляксандр Паліўка, былыя выхаванцы.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота sportobzor.ru

 

←Фотофакт: презентован официальный мяч чемпионата мира по футболу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика