Паралімпіец Дзмітры Салей у Беларусь не вернецца
Вядомы пераможца Паралімпіяды у Пекіне Дзмітрый Салей праз чатыры гады пасля кітайскіх гульняў, у 2012-м, прадстаўляў Беларусь на Паралімпійскіх спаборніцтвах ў Лондане. Пасля з’явіліся чуткі, што наш чэмпіён выступае ўжо за іншую краіну.
Сам Дзмітрый адзначыў, што па-ранейшаму жыве ў Маладзечне, але трэніруюцца ў Азербайджане, дадому прыязджае на 20 дзён пасля дваццацідзённай трэніроўкі, дарогу кампенсуе прымаючы бок, паведамляе Рэгіянальная Газета.
Паралімпіяц кажа, што адважыцца на такія змены было не вельмі проста. Але адносіны да спартоўцаў і ўмовы для трэніровак там значна лепшыя. І спартсменаў там не падманваюць. «Трэніруючыся ў Беларусі, мне надакучыла слухаць абяцанкі: заўтра дадзім, заўтра заплацім, заўтра будзе лепш» — кажа Салей.
Прадстаўляць Азербайджен на спаборніцтвах паралімпіяц гатовы, але пакуль няма рашэння ад Беларусі. «Не адпускалі: ні Беларусь, ні ўласны трэнер. Хаця адносіны з трэнерам у мяне захаваліся сяброўскія. Мы зразумелі адзін аднаго» — адзначыў Дзмітрый.
Дарэчы, малодшы брат Дзмітрыя, Раман, таксама не застаўся ў Беларусі. «Разумееце, калі б я ці Рома засталіся ў Беларусі, то прыйшлося б рабіць выбар. І, хутчэй за ўсё, не на карысць спорту. Прыйшлося б шукаць стабільную працу са стабільным заробкам, а ў басейн хадзіць па выхадных. Я ж да такога не гатовы. Я хачу быць спартсменам, хачу перамагаць. Тое ж і з Раманам. У Беларусі ён быў нікому не патрэбны. А толькі прыехалі ў Азербайджан, тут табе і ўмовы для трэніровак, і заробак» — тлумача Салей.
Але пра свой заробак Дзмітрый не паведаміў, сказаў што гэта – таямніца. Для параўнання ён прывёў такія дадзеныя: у Беларусі за перамогу на буйных спаборніцтвах можна атрымаць каля 100-120 тысяч долараў, а ў Азербайджане за такую ж перамогу — мільён еўра. Вось і лічыце.
Зараз Салей рыхтуецца да Паралімпіяды-2016. «Я абавязкова буду прымаць удзел у Паралімпійскіх гульнях у Бразіліі! Але ўжо пад сцягам Азербайджана. Я ні разу не пашкадаваў, што прыняў такое рашэнне. І назад у Беларусь я не вярнуся» — паведаміў спартовец.