У Мядзеле прайшла алімпіяда па фізкультуры
29.11.2013
—
Новости Спорта

У райцэнтры 23 лістапада прайшла алімпіяда па прадмеце “фізічнае культура і здароўе”.
Складалася яна з трох тураў: акрабатычная камбінацыя, агульная фізічная падрыхтаванасць і элементы баскетболу. Удзельнічалі ў алімпіядзе дзевяць каманд.
У групе “А”, дзе спаборнічалі школы з колькасцю вучняў больш за 100, перамаглі прадстаўнікі Крывіцкай школы-сада. У групе “Б” лепшай стала каманда Сырмежскай школы-сада, паведаміла метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Ніна Самко.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота 900igr.net