У Вілейцы стартаваў турнір па міні-футболе
27.11.2013
—
Новости Спорта

Пачаўся дваццаты штогадовы турнір па міні-футболе. Стартаваў ён 17 лістапада, а завяршыцца напрыканцы снежня.
У турніры прымаюць удзел 14 каманд, якія разбіты на дзве групы. Гульні праходзяць у спартыўнай зале РФАЦ “Імпульс” па пятніцах з 18.00 і нядзелях з 10.00.
Першыя матчы прынеслі наступныя вынікі: “Алькот” – Крыніца 2:5, “Юніёр” – “Рубін” 5:4, “Буддэталі” – “Страла” 11:3, “Ваўкоўшчына” – “Крыніца” 7:7, “Першы Беларускі” – “Вілія” 12:5, “Нарачанскія зоры” – “Шылавічы” 8:3, райаддзел па надзвычайных сітуацыях – “Макаўе” 9:5. Пра гэта паведаміў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда.
Аддзел інфармацыі.
Фота asnta.ru