Футбольны каментатар Мікалай Хадасевіч лічыць неабходным перайсці на беларускую мову
18.11.2013
—
Новости Спорта
Выпускнік школы ў Беразінскім, цяперашні тэлевядучы Мікалай Хадасевіч расказаў пра досвед трансляцый спорту па-беларуску:
– Гэта ўспрымалася аўдыторыяй тэлеканала “Беларусь-2”, дзе былі гэтыя трансляцыі, не тое што добра, а вельмі добра.
Ёсць другі момант: ці гатовыя падхапіць гэтую ініцыятыву іншыя каментатары. Для гэтага патрабуецца шмат падрыхтоўкі, часу і ўнутранай арганізацыі.
За калег адказваць не буду, але ў перспектыве, што тычыцца мяне, лічу неабходным перайсці на беларускую мову. Вялікая канцэнтрацыя працы гэтаму паспрыяе.
Так выказаўся Мікалай падчас абмеркавання працы канала “Беларусь-5” у “Нашай Ніве”.
На дадзены момант беларускай мовай карыстаюцца толькі Павел Баранаў і Дзмітрый Герчыкаў.
Зміцер ПАНКАВЕЦ, “Наша Ніва”.
Фота belgazeta.by