У чэмпіянаце Вілейскага раёна па футболе праходзяць вырашальныя гульні
29.10.2013
—
Новости Спорта
Прапушчаны матч чэмпіянату Вілейскага раёна па футболе не адбыўся. Камандзе “Буддэталі” залічана тэхнічнае паражэнне 0:3 за няяўку на гульню з “Першым Беларускім”.
Такім чынам, двухкругавы турнір з 31 ачкамі выграла каманда “Першы Беларускі”, на другім месцы – “Буддэталі” (27 ачкоў), на трэцім – “Фламетр” (26).
Далей спаборніцтвы ў чэмпіянаце прадоўжыліся па сістэме плэй-оф: 27 кастрычніка адбыліся паўфіналы.
І хоць лідары чэмпіянату выйгралі, але лёгкай прагулкі ў паўфіналах у іх не атрымалася. “Першы Беларускі” абыграў “Чурлёны” з лікам 3:2, а “Буддэталі” перайгралі “Фламетр” 4:2. Пераможцы гэтых гульняў сустрэнуцца ў фінале, прайграўшыя – у матчы за трэцяе месца.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота futbol-vmonitor.ru