Назаві лепшага бамбардзіра "Смаргоні" і ўгадаў лік матчу

Источник материала:  

У матчы 26-га тура ФК “Смаргонь”26 кастрычніка згуляе з “Іслаччу”

Угадайце лік матчу іпрыміце ўдзел у сумесным конкурсе “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь”.

Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 19 кастрычніка (субота) праз SMS на нумар 8(044) 566-26-99. Укажыце ваша імя і нумар мабільнага ці адрас электроннай пошты.

Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”.

А яшчэ прапануем адказаць на такое пытанне: хто з гульцоў “Смаргоні” сёлета з’яўляецца найлепшым бамбардзірам не толькі клуба, а і ўсяго чэмпіянату? Першы, хто дашле SMS з адказам на гэта пытанне, атрымае сувенір ад “Рэгіянальнай газеты”.

Аддзел інфармацыі.

Фота Ірыны ЛЕЎЧАНКА.

←Французские футбольные клубы объявили забастовку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика