У Мядзеле прайшлі папярэднія спаборніцтвы чэмпіянату Мінскай вобласці па валейболе
23.10.2013
—
Новости Спорта

Пераможца спаборніцтваў сярод мужчын – каманда Мядзельскага раёна
У райцэнтры 19 кастрычніка прайшлі папярэднія спаборніцтвы чэмпіянату Мінскай вобласці па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд.
Прымалі ў іх ўдзел каманды Мядзельскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Лагойскага раёнаў.
Сярод мужчынскіх каманд лепшымі былі гаспадары: мядзяльчане перамаглі ва ўсіх гульнях.
На другім і трэціх месцах прадстаўнікі Вілейскага і Лагойскага раёнаў. У жанчын перамаглі маладзечанкі. На другім месцы прадстаўніцы Лагойскага раёна, а на трэцім – Мядзельскага, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Леанід Шыдлоўскі.
Пераможцы трапілі ў фінальную частку чэмпіянату.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота забяспечана Міхаілам ЧАРКАСАВЫМ.