“Першы Беларускі” і “Буддэталі” разыграюць першае месца
17.10.2013
—
Новости Спорта
У матчы апошняга тура чэмпіянату Вілейскага раёна па футболе 13 кастрычніка “Першы Беларускі” і “Фламетр” згулялі ўнічыю 1:1. “Чурлёны” прайгралі “Буддэталям” 1:4. – Уладальнікі першага і другога месца вызначацца ў прапушчаным матчы. У ім сустрэнуцца “Першы Беларускі” і "Буддэталі”. “Буддэталям” неабходна перамога, каб абысці “Першы Беларускі” і заняць першае месца, – паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Наталлі ТУР.