“Маладзечна-ДЮСШ-4” зноў выйграе з лікам 3:1
16.10.2013
—
Новости Спорта
![](http://www.21.by/pub/news/2013/10/1381908741240046.jpg)
У 23-м туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 12 кастрычніка “Маладзечна-ДЮСШ-4” у гасцях гуляла з адным з аўтсайдэрам – клубам “Колас” з Чэрвеня.
Як і ў мінулым туры, маладзечанцы выйгралі з лікам 3:1. Два галы ў іх забіў Майсяёнак, адзін – Бугай, паведамляе сайт Мінскай абласной федэрацыі футбола.
“Забудова-2007” дома сустракалася з лідарам чэмпіянату – ФК “Узда”. Футбалісты з Чысці здолелі забіць моцнай камандзе тры галы (два з іх на рахунку Мікіты Мятліцкага, адзін – Марціновіча). Аднак прапусцілі чатыры. Вынік сустрэчы 3:4.
У турнірнай табліцы па-ранейшым “Маладзечна-ДЮСШ-4” на трэцім месцы, “Забудова-2007” на дзясятым.
Аддзел інфармацыі.
Фота mgorka.by