“Лядовыя пінгвіны” супраць “Hawks”. Лік нічыйны – 5: 5

Источник материала:  

У пятніцу ў Лядовым палацы адбыўся матч чэмпіянату аматарскай хакейнай лігі ў дывізіёне “Аматар”.

Гонар маладзечанцаў адстойвала каманда “Лядовыя пінгвіны”. Ім супрацьстаяла каманда з Мінска “Hawks”.

Лік адкрылі госці на трэцяй хвіліне матча. Але ўжо праз хвіліну маладзечанцы зраўнялі лік. А на 12 хвіліне выйшлі наперад.

“Лядовыя пінгвіны” вялі ў ліку практычна да канца сустрэчы, але каманда “Hawks” на апошніх секундах матча, дакладным пападаннем у вароты маладзечанцаў, зраўняла лік.

Наступная гульня чэмпіянату адбудзецца 18 кастрычніка ў маладзечанскім Лядовым палацы. Супрацьстаяць “Пінгвінам” будзе каманда “K-2 Energy” (Мінск), якая на сённяшні дзень займае першы радок турнірнай табліцы. “Лядовыя пінгвіны” ж замацаваліся на трэцім радку.

Наталля ТУР.

Фота з сайта vk.com

←Французская "молодежка" вышла в лидеры 10-й квалификационной группы чемпионата Европы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика