У Мядзеле школьнікі беглі крос
14.10.2013
—
Новости Спорта

У райцэнтры 8 кастрычніка прайшоў раённы восеньскі лёгкаатлетычны крос. У ім удзельнічалі 15 каманд устаноў адукацыі Мядзельшчыны.
У залежнасці ад узросту дыстанцыя складала ад аднаго да трох кіламетраў.
У групе “А”, дзе спаборнічалі школы з колькасцю вучняў больш за 100, з вялікім адрывам перамаглі прадстаўнікі Будслаўскай сярэдняй школы. На другім месцы – вучні Крывіцкай школы-сада, на трэцім – СШ №2 Мядзела, паведаміла метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Ніна Самко.
У групе “Б” не было роўных камандзе Сырмежскай школы-сада. Другімі сталі прадстаўнікі Старлыгскай школы-сада, трэцімі – Слабодскай школы.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота news.mail.ru