"Маладзечна-ДЮСШ-4” выйграе 3:1 у жодзінцаў
07.10.2013
—
Новости Спорта
У 22-м туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе сустракаліся дзве каманды, якія знаходзяцца ў лідзіруючай тройцы.
"Маладзечна-ДЮСШ-4” 5 кастрычніка ў гасцях гуляла з камандай “Жодзіна-2007”. Маладзечанцы атрымалі перамогу з лікам 3:1. Два галы ў іх забіў Майсяёнак, адзін – Харко, паведамляе сайт Мінскай абласной федэрацыі футбола.
"Маладзечна-ДЮСШ-4” па-ранейшым на трэцім месцы. Але гэта перамога дазволіла скараціць адставанне ад жодзінцаў, якія зараз ідуць другімі, да трох ачкоў. Праўда, “Жодзіна-2007” правяла на дзве гульні менш.
“Забудова-2007” у гасцях прайграла “Нёман-Агра” (Стаўбцоўскі район) з лікам 1:5. Каманда з Чысці займае дзясятае месца.
Аддзел інфармацыі.
Фота sunhome.ru