ФК "Смаргонь" мінімальна саступіў лідару
07.10.2013
—
Новости Спорта
У 23-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе 5 кастрычніка футбольны клуб "Смаргонь" у гасцях гуляў з лідэрам першынства – камандай “Слуцк”.
Гаспадары мінімальна абыгралі смаргонцаў – 1:0. Адзіны ў матчы гол быў забіты на 56-й хвіліне.
– Мы ведалі, як гуляе “Слуцк”, таму выходзілі на поле, каб выйграць матч, – расказаў у інтэрв’ю сайту fc-smorgon.by галоўны трэнер клуба “Смаргонь” Павел Бацюта. – Што тычыцца камандных дзеянняў, то ў гэтым кампаненце згулялі годна. Адзіная праблема – гэта завяршальныя атакуючыя дзеянні, тут у нас не ўсё гладка.
– Праблема рэалізацыі момантаў пераследуе каманду ад самага пачатку. Ці не доўгі перыяд яна вырашаецца?
– Не, бо былі гульні, калі забівалі тры-чатыры мячы. Трэба проста далей працаваць над гэтым кампанентам.
Аддзел інфармацыі.
Фота sunhome.ru