Віктар Хадасевіч: «Калі б учора «Дынама» ўсё ж зачапіла нічыю, гэта было б не проста несправядліва»
Менеджэр па маркетынгу БАТЭ Віктар Хадасевіч падзяліўся ўражаннямі пра матч супраць «Дынама» (2:1).
«Калі б учора «Дынама» ўсё ж зачапіла нічыю, гэта было б не проста несправядліва... Як можа не прайграць каманда, якая і не гуляла ў футбол? Як можа не прайграць каманда, кіпер якой пачаў цягнуць час яшчэ ў першым тайме і рабіў гэта цягам усяго матчу (па факту ажно 6% гульнявога часу мячом валодаў менатіва Гутар)?! Добра, калі б менская каманда хоць бы была наперадзе ў ліку. Ці калі б гэтае 1 ачко важыла для іх як золата. Але ж не і яшчэ раз не! А які футбаліст атрымаецца з «сапраўДнага малаДога Дынамаўца» Корзуна, калі ён ужо ў 18-ць год так сябе паводзіць? Гэта будучае Дынама? Я ў прынцыпе ўсё магу зразумець, але не называйце ГЭТА Класіка. Тут сапраўды больш падыходзіць ідыёцкае «бульбасіка». Хутчэй нашыя зарубы з «Гомелем» пачнуць называць Дэрбі, чым вось такі сорам...» — напiсаў Хадасевіч на сваёй старонцы на Facebook.